Урачы нагадваюць аматарам прыроды пра неабходнасць прафілактыкі ўкусаў і клешчавых інфекцый

0 8


			Урачы нагадваюць аматарам прыроды пра неабходнасць прафілактыкі ўкусаў і клешчавых інфекцый
Фото носит иллюстративный характер. Из открытых источников.

Урачы нагадваюць аматарам прыроды пра неабходнасць прафілактыкі ўкусаў і клешчавых інфекцый

Абараніцца ад клешчавога энцэфаліту можна таксама з дапамогай прышчэпкі. Каб атрымаць надзейную абарону наступным летам, пра вакцынацыю трэба падумаць ужо сёлета.

 

Кляшчы асабліва актыўныя ў траўні-чэрвені. У разгар спякотнага і засушлівага лета гэтых членістаногіх становіцца менш, але ў канцы жніўня — пачатку верасня яны з’яўляюцца зноў (другі пік актыўнасці).

 

Кляшча можна «злавіць» дзе заўгодна: у лесе, у парку, у двары дома, на лецішчы, на дзіцячай пляцоўцы і нават у цэнтры горада, дзе ёсць хоць якая расліннасць. Іх прыносяць дадому хатнія жывёлы ці самі людзі — разам з кветкамі, ягадамі, грыбамі. Шмат кляшчоў чакаюць здабычу ў траве ўздоўж сцежак і дарог. У зімовую «спячку» яны адправяцца толькі з надыходам сапраўдных халадоў, у лістападзе-снежні.

 

Як паведамляе аддзел эпідэміялогіі Брэсцкага абласнога ЦГЭГЗ, за 7 месяцаў гэтага года ва ўстановы аховы здароўя з укусамі кляшчоў звярнулася 2 369 жыхароў вобласці, з іх 1 066 (45 %) — дзеці і падлеткі.

 

Спецыялісты даследавалі 1 253 кляшчы, знятых з цела чалавека. Іх заражанасць барэліямі склала 38,8 %.

 

Дарэчы, заразіцца клешчавым энцэфалітам магчыма не толькі праз укус кляшча. Ёсць выпадкі заражэння пры ўжыванні сырога казінага малака, таму для бяспекі яго абавязкова трэба кіпяціць 2–3 хвіліны. Абараніцца ад клешчавога энцэфаліту можна з дапамогай прафілактычнай прышчэпкі. Як паведамляе аддзел эпідэміялогіі Гродзенскага абласнога ЦГЭГЗ, у нашай краіне даступны вакцыны «ЭнцеВир», «Клещ-Э-Вак» расійскай вытворчасці, у тым ліку і для дзяцей. Вакцыны супраць хваробы Лайма пакуль няма.

 

Прафілактычная імунізацыя супраць клешчавога энцэфаліту складаецца з дзвюх прышчэпак, якія робяцца з інтэрвалам 1–7 месяцаў. Вакцынацыю можна праводзіць на працягу ўсяго года, але не пазней чым за два тыдні да наведвання прыроднага ачагу інфекцыі. Першую прышчэпку варта зрабіць у кастрычніку-лістападзе, а другую — у сакавіку ці красавіку. Гэта дапаможа сфарміраваць паўнавартасны імунітэт.

 

Источник: medvestnik.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.