У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум

0 25


			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум
Фото Татьяны Столяровой, «МВ»

У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум

Рэспубліканскі кардыялагічны форум, прысвечаны 45-м угодкам РНПЦ «Кардыялогія»  і 500-й трансплантацыі сэрца ў Беларусі, прайшоў у сталіцы.  У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш тысячы спецыялістаў з нашай краіны і замежжа.

 

«Кардыялогія» — 45 гадоў дасягненняў

 

  • Першую перасадку сэрца ў Беларусі зрабілі 12 лютага 2009 года.  З таго часу ў РНПЦ «Кардыялогія» праведзена 500 аперацый па трансплантацыі сэрца, у тым ліку 17 з іх дзецям, 110 — замежным грамадзянам. Наша краіна — рэгіянальны лідар па колькасці выкананых трансплантацый на 1 млн насельніцтва.
  • Больш як 25 тысяч пацыентаў штогод атрымліваюць кансультатыўную дапамогу ў РНПЦ «Кардыялогія», 6 тысяч праходзяць стацыянарнае лячэнне.
  • Колькасць аператыўных  умяшанняў дасягнула 3,5 тысячы ў год, 1,5 тысячы з іх праводзяцца на адкрытым сэрцы.
  • Беларускія кардыяхірургі асвоілі ўвесь спектр  кардыяхірургічных аперацый у пацыентаў высокай рызыкі, у тым ліку аперацыі па комплексе «сэрца — лёгкія», «сэрца — нырка».
  • У хуткім часе на базе  РНПЦ «Кардыялогія» плануецца стварэнне Рэспубліканскага цэнтра кардыялагічнага шоку  і цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі.
  •  

    Алена Краткова, першы намеснік міністра аховы здароўя:

     

    45 гадоў таму было прынята лёсавызначальнае рашэнне. І сёння РНПЦ «Кардыялогія» — гэта брэнд не толькі нашай сістэмы аховы здароўя, але і нашай краіны. Мы ганарымся яго дасягненнямі, якія прызнаюць ва ўсім свеце.

     

    Юбілей — гэта магчымасць яшчэ раз па- дзякаваць усім, хто стаяў ля вытокаў, ветэранам і тым, хто цяпер працуе ў РНПЦ «Кардыялогія», а таксама моладзі, якая будзе далей развіваць кардыялагічную службу Беларусі.

    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум
    Як заўважыла дырэктар РНПЦ «Кардыялогія», доктар мед. навук, прафесар Наталля Міцькоўская, у 1977 годзе ў БелНДІ кардыялогіі працавалі 52 чалавекі. А сённяшні цэнтр — гэта амаль тысяча супрацоўнікаў.

     

    Наталля Міцькоўская:

     

    Мы зрабілі 500 трансплантацый сэрца, дасягнулі поспехаў у імунасупрэсіі, падборы донарскіх органаў, назіранні, лячэнні спадарожных захворванняў, выкананні рэтрансплантацый. Высокая кваліфікацыя дазваляе нашым супрацоўнікам вырашаць самыя складаныя дыягнастычныя праблемы. Мы выкарыстоўваем арыгінальныя спосабы  3D-мадэлявання, 3D-друк, візуалізацыю для лячэння пацыентаў з абструктыўнай формай гіпертрафічнай кардыяміяпатыі.

     

    Для дапамогі адной з самых складаных катэгорый пацыентаў з хранічнай сардэчнай недастатковасцю і арытміяй прымяняем найноўшыя рэнтген- эндаваскулярныя тэхналогіі. РНПЦ «Кардыялогія» — гэта heart team, што вырашае любыя праблемы кардыялагічных пацыентаў.

    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум
    Юрый Астроўскі, намеснік дырэктара РНПЦ «Кардыялогія», галоўны пазаштатны кардыяхірург Міністэрства аховы здароўя, акадэмік НАН Беларусі:

     

    У Беларусі штогод выконваецца ў сярэднім 4,2 трансплантацыі сэрца на 1 млн насельніцтва. Гэтая лічба яскрава характарызуе магчымасці айчынных трансплантолагаў і магчымасці лячэння тэрмінальнай формы сардэчнай недастатковасці.

     

    РНПЦ «Кардыялогія» ўваходзіць у лік 20 сусветных цэнтраў, здольных выконваць такую вялікую колькасць трансплантацый сэрца. У лісце чакання пастаянна знаходзяцца 40–50 чалавек.

    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум

    У рамках форума праходзіла 10 секцый па актуальных праблемах кардыялогіі і кардыяхірургіі, былі арганізаваныя постэрныя секцыі, трансляцыі лекцый з-за мяжы. Праводзіліся майстар-класы, дыскусіі па самых спрэчных пытаннях галіны.

     

    Асобна працавала секцыя маладых вучоных імя акадэміка Г. І. Сідарэнкі — заснавальніка і першага дырэктара БелНДІ кардыялогіі. Свой першы даследчы вопыт прадставілі нядаўнія выпускнікі медыцынскіх універсі-тэтаў — аспіранты, маладыя спецыялісты, асістэнты кафедраў, якія яшчэ пішуць дысертацыі і, безумоўна, скажуць сваё важкае слова ў навуцы.

     

    Супрацоўнікаў РНПЦ «Кардыялогія» павіншавалі з юбілеем пацыенты,  якія перанеслі трансплантацыю  сэрца:

     

    «Вы ходзіце, дыхаеце, працуеце, адпачываеце, перажываеце.  Як усе. Толькі праца вашая не як ва ўсіх. Цёплы позірк, часам крыху строгі. Добрае і чулае сэрца, якое гучыць ва ўнісон з нашымі новымі сэрцамі. Рукі моцныя і ўпэўненыя. Ваша праца, пра якую думаем з заміраннем таго самага сэрца. І простыя будні. Як ва ўсіх.

     

    Якой жа шматграннай павінна быць ваша душа! Якімі дакладнымі павінны быць вашы рукі! Якімі эмацыйна шчырымі павінны быць вы перад пацыентамі… Мы ўсведамляем, што другі шанс даецца не ўсім, значыць гэтаму жыццю мы нешта павінны. Дзякуй за тое, што вы ёсць, і нізкі вам паклон!»

    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум
    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум
    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум
    
			У Мінску прайшоў рэспубліканскі кардыялагічны форум

    Источник: medvestnik.by

    Оставьте ответ

    Ваш электронный адрес не будет опубликован.